RESOURCES

Books-in-Brief: Хрэстаматыя постзвыклага часу (Belarus)

Author: Ziauddin Sardar, Scott Jordan

Books-in-Brief: Хрэстаматыя постзвыклага часу (Belarus)

    Серыя “Свет сучаснага ісламу” знаёміць чытача з серыяй «Воокѕ-in-Brief», 
зборам асноўных выданняў Міжнароднага інстытута ісламскай думкі, 
прадстаўленых у кароткім выкладзе. Палегчаны фармат дазваляе 
зэканоміць час, даючы чытачу рэальную магчымасць атрымаць уражанне 
аб поўнай версіі кожнай кнігі і дапамагае паглыбіцца ў сутнасць арыгінала. 
Серыя складаецца са своеасаблівых сінапсісаў-аглядаў поўных выданняў, 
якія, спадзяемся, заахвоцяць чытачоў да далейшага, больш глыбокага 
вывучэння арыгіналаў.

    Мы жывём у перыяд пераменаў, якія пастаянна паскараюцца. Новыя трэнды, 
тэхналогіі і крызісы ідуць адзін за адным, трансфармуючы традыцыйныя сацыяль-
ныя і палітычныя ландшафты. Звыклая сістэма каштоўнасцей і ідэалаў можа абры-
нуцца ўраз: нібы ніадкуль з'яўляюцца новыя паняцці, усё часцей адбываюцца не-
звычайныя падзеі, пашыраюцца і робяцца пануючымі. Толькі за апошнія некалькі 
гадоў мы сталі сведкамі з'яўлення папулізму і крайне правых у Еўропе і ЗША, 
трэшчын у Еўрапеўскім саюзе, кібервойнаў. Кітай як новая звышдзяржава займае 
ўсё больш дамінуючае месца. Пандэміі, падобыя да вірусаў Эбола і Зіка. Змены 
клімату, якое вядзе да экстрэмальных з'яваў надвор'я. Беспілотныя аўтамабілі. 
Штучны інтэлект. “Фальшывыя навіны”. “Альтэрнатыўныя факты”. “Постапраўда”. 
“Прарыўныя тэхналогіі”, якія разбураюць і часта псуюць усё. Свет у палоне 
няспынных перамен... Здаецца, нікому і нічому нельга больш давяраць. Усё, што 
мы лічым нормай, растае проста перад намі.