RESOURCES

Books-in-Brief: Кароткія ўводзіны ў тлумачэнне Кур’ана (Belarus)

Author: Ali Suleiman Ali

Books-in-Brief: Кароткія ўводзіны ў тлумачэнне Кур’ана (Belarus)

    Серыя “Свет сучаснага ісламу” знаёміць чытача з серыяй «Воокѕ-in-Brief», 
зборам асноўных выданняў Міжнароднага інстытута ісламскай думкі, 
прадстаўленых у кароткім выкладзе. Палегчаны фармат дазваляе 
зэканоміць час, даючы чытачу рэальную магчымасць атрымаць уражанне 
аб поўнай версіі кожнай кнігі і дапамагае паглыбіцца ў сутнасць арыгінала. 
Серыя складаецца са своеасаблівых сінапсісаў-аглядаў поўных выданняў, 
якія, спадзяёмся, заахвоцяць чытачоў да далейшага, больш глыбокага 
вывучэння арыгіналаў.

     Кніга “Кароткія ўводзіны ў тлумачэнне Кур'ана” Алі Сулеймана Алі знаёміць 
студэнтаў, якія вывучаюць тафсір, з гістарычным развіццём тлумачэння Кур'ана з 
часоў прарока Мухаммада ﷺ да цяперашняга часу. Праца апісвае прыроду, 
характарыстыкі і метадалогію тафсіра Прарока ﷺ, а таксама ахоплівае тафсір 
паплечнікаў Прарока і тафсір табіінаў – наступнага пакалення пасля паплечнікаў. 
У скарочанай версіі кнігі разглядаюцца дзве асноўныя разнавіднасці тафсіра: 
ат-тафсір бі-ль-ма'сӯр і ат-тафсір бі-р-ра'і; тлумачацца некаторыя новыя 
тэндэнцыі ў сучасным тафсіры; апісваецца шэраг адрозненняў паміж класічнымі і 
новымі працамі. Галоўная мэта “Кароткіх уводзін у тлумачэнне Кур'ана” палягае ў 
тым, каб даць чытачам базавую інфармацыю аб эвалюцыі тафсіра і аб некаторых 
вядомых каментатарах Кур'ана. Выданне можа быць карысна ўсім, хто цікавіцца 
сучаснай ісламскай думкай.