RESOURCES

Books-in-Brief: Картаграфія секулярнага‎розуму‎: эпоха мадэрну ў пошуках ‎‎атэістычнай ‎утопіі (Belarus)

Author: Haggag Ali

Books-in-Brief: Картаграфія секулярнага‎розуму‎: эпоха мадэрну ў пошуках ‎‎атэістычнай ‎утопіі (Belarus)

    Серыя “Свет сучаснага ісламу” знаёміць чытача з серыяй «Воокѕ-in-Brief», 
зборам асноўных выданняў Міжнароднага інстытута ісламскай думкі, 
прадстаўленых у кароткім выкладзе. Палегчаны фармат дазваляе 
зэканоміць час, даючы чытачу рэальную магчымасць атрымаць уражанне 
аб поўнай версіі кожнай кнігі і дапамагае паглыбіцца ў сутнасць арыгінала. 
Серыя складаецца са своеасаблівых сінапсісаў-аглядаў поўных выданняў, 
якія, спадзяемся, заахвоцяць чытачоў да далейшага, больш глыбокага 
вывучэння арыгіналаў.

   Дадзенае выданне ўяўляе сабой скарочаную версію кнігі Хаггага Алі. “Картаграфія 
секулярнага розуму” крытычна разглядае пытанні татальнай рацыянальнасці і 
свецкага матэрыялізму, каб высветліць, як гэтыя способы ўспрымання і картагра-
фавання свету паўплывалі на ўзаемаадносіны людзей і развіццё грамадства ў 
цэлым. Гэтыя пытанні разглядаюцца праз параўнанне і супастаўленне ідэй вядо-
мага арабскага мысляра Абдэльвагаба Эльмесіры (1938-2008) і Зігмунта Баўмана 
(1925-2017), аднаго з найбуйнейшых сацыёлагаў сучаснасці. Кніга будзе цікавая 
шырокаму колу чытачоў.